19 красавiка 2024, Пятніца, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтараў графіці «Не АЭС» прымушаюць рамантаваць усе размаляваныя будынкі Баранавічаў

1

У Баранавічах аднавіўся суд над грамадскімі актывістамі Аляксеем Жнівіроўскім, Андрэем Медзернюком і Сяргей Кавалеўскім.

Як паведамляе «Еўрарадыё», увесну Аляксей Жнівіроўскі, Андрэй Мядзернюк і Сяргей Кавалеўскі нанеслі на сцены гарвыканкама і швейнай фабрыкі «Бараўчанка» лозунг «Не АЭС!»

Тады ж маладых людзей аштрафавалі на 70 000 і 350 000 беларускіх рублёў. Праз тры месяцы пасля суду, камунальныя службы падалі пазоў на пакрыццё шкоды. Усяго камунальнікі хочуць атрымаць ад маладых людзей 3,5 мільёны рублёў. Камунальныя службы Баранавічаў патрабуюць, каб Жнівіроўскі, Медзярнюк і Кавалеўскі аплацілі рамонт усіх будынкаў горада, на якіх ёсць графіці.

Маладыя людзі, сярод якіх двое непаўнагадовых, адмаўляюцца плаціць за чужыя малюнкі і гатовыя аплаціць зафарбоўку толькі двух лозунгаў «Не АЭС!».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках