18 траўня 2024, Субота, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахвярамі бітвы за ўраджай у 2009 годзе сталі 17 чалавек

5

Падчас правядзення ўборачных працаў у арганізацыях аграпрамысловага комплексу краіны ў цяперашнім годзе загінула восем чалавек і дзевяць – цяжка траўмаваныя.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва, сумнае лідэрства па трагедыях трымаюць Менская і Берасцейская вобласці – па тры няшчасных выпадкі са смяротным зыходам, перадае «Ежедневник».

Мінпрацы адзначае, што сельскагаспадарчая галіна адносіцца да адной з самых траўманебяспечных. Аналіз паказвае, што прычынамі няшчасных выпадкаў з цяжкімі наступствамі ў арганізацыях АПК у 60% выпадкаў з'яўляецца парушэнне пацярпелымі працоўнай і вытворчай дысцыпліны і інструкцыяў па ахове працы.

Эксплуатацыя няспраўных машынаў, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі, «дае» кожны пяты выпадак траўматызму на працоўных месцах. 20% няшчасных выпадкаў - гэта недахопы ў навучанні і інструктаванні пацярпелых.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках