У цэнтры Рыгі з'явіцца «надзіманы Ленін»
8- 11.09.2009, 9:58
Статуя «Ідэаліст» скульптара Айгара Бікшэ стане ў цэнтры Рыгі, насупраць будынка ўрада Латвіі.
Як паведамляе Lenta.ru, статуя зробленая са шчыльнай тканіны і надзімаецца і здзімаецца кожныя дзве хвіліны, што, на думку стваральніка, павінна сімвалізаваць змену ўладаў (ці, па іншай версіі, пераменлівасць народнай любові да палітычных лідэраў). Латвійскія СМІ ужо ахрысцілі скульптуру «надзіманым Ленінам» з-за таго, што постаць з працягнутай наперад рукой з'явіцца на месцы, дзе раней стаяў помнік правадыру сусветнага пралетарыята.
Надзіманая скульптура будзе ўсталяваная ў цэнтры горада ўвечары 12 верасня ў межах культурнага форума «Белая ноч». СМІ паведамлялі, што супраць «надзіманага Леніна» выступалі некаторыя дэпутаты Рыжскай думы. Аўтар скульптуры распавёў, што спачатку яе хацелі паставіць у парку Кронвалда, аднак затым перадумалі з-за таго, што там непадалёк знаходзіцца амбасада Расеі. Затым статуі абралі месца ля будынка Акадэміі мастацтваў, аднак гэтаму запрацівіўся сам Бікшэ.
Старшыня камітэта Рыжскай думы па справах адукацыі, моладзі і спорту Эйжэнія Алдэрмане выступіла супраць скульптуры і заявіла, што «не трэба правакаваць грамадства, якому і без таго хапае раздражняльнікаў». Аднак мэр Рыгі Ніл Ушакоў заявіў, што не чуў нічога пра праціўнікаў усталявання статуі.