16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юра Дземідовіч: «Эціс, аціс, анімаціс - гэта не заклінанне на латыні» (Відэа)

24

11 верасня ў прэс-цэнтры «Комсомольской правды в Беларуси» адбылася прэс-канферэнцыя пераможца дзіцячага конкурса «Песня для Еўрабачання-2009» Юрыя Дземідовіча.

Сваю кампазіцыю «Чароўны трусік» 13-гадовы менчук прадставіць на міжнародным дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне-2009», які пройдзе 21 лістапада ў Кіеве, паведамляе БелаПАН.

Песню «Чароўны трусік» прызналі лепшай як тэлегледачы, так і прафесійнае журы. Паводле словаў кіраўніка музычнай капэлы гімназіі-каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі Уладзіміра Глушакова, дзе займаецца Юра, яны здолелі выйсці за межы стэрэатыпаў. Песня ўжо перакладзена на беларускую, украінскую, ангельскую, нямецкую, французскую, італьянскую мовы.

Юра распавёў, што «вельмі стараўся перамагчы і спадзяваўся на гэта, верыў, што ўсё будзе добра – як Богу заўгодна». Паводле яго, словы «эціс, аціс, анімаціс», якія ідуць рэфрэнам у тэксце песні, нічога не значаць. «Гэта проста гульня словаў, жарт, а не нейкае заклінанне на латыні, як некаторыя казалі», — сказаў Юра.

«Сваёй песняй, - адзначае пераможца фінала, - я хацеў данесці, што трэба жыць у радасці, і нягледзячы ні на што, заўжды ўсміхацца. Вакол маёй песні было шмат ўсяго ў інтэрнэце. І мне ўсе, нават дрэнныя, водгукі дапамаглі. Бо я стараўся лепей спець, каб песня спадабалася кожнаму чалавеку».

Дома Юра часта імправізуе на фартэпіяна. Вельмі любіць класічную музыку, мае вялікую калекцыю кружэлак. Сярод школьных прадметаў яму падабаюцца матэматыка, фізкультура, расейская мова і літаратура. Любіць чытаць, адна з апошніх прачытаных ім кніг — «Прынц і жабрак» Марка Твэна.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках