1 траўня 2024, Серада, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стыхійны страйк прыватных гандляроў у Берасці

27

Сёння на гарадскім рынку «Юбілейны» ў Берасці спынілі працу больш за 200 прадпрымальнікаў.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў намеснік старшыні прадпрымальніцкага аб’яднання «Перспектыва» Віктар Чайкоўскі.

«Прадпрымальнікі пратэстуюць супраць праверак чыноўнікамі. Кантралёры сёння давялі да страты прытомнасці прадаўца абутку, іншых — да скандалу. Гандляры лічаць, што масавыя праверкі маюць на мэце прыцягненне сродкаў у збяднелы дзяржбюджэт. Існуючай уладзе мала, што плата за арэнду і падаткі з кожнага прадпрымальніка ўжо наблізіліся да сумы ў адзін мільён рублёў, выцягваюць больш», – заявіў Віктар Чайкоўскі.

Прадпрымальнік паведаміў, што калі праверка не спыніцца, то, магчыма, заўтра гандляры з берасцейскага рынку «Юбілейны» абвесцяць аднадзённы папераджальны страйк.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках