9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія кампаніі пачалі скупляць беларускія малочныя заводы

17

Беларуская валютна-фондавая біржа (БВФБ) паведаміла пра рэгістрацыю здзелкі па продажы 24,85% акцый ААТ «Белавежскія сыры».

У прыватнасці прададзена 25490 акцый прадпрыемства па кошце 1770 расейскіх рублёў (каля 162 тысяч беларускіх) пры намінальным кошце 71050 беларускіх рублёў за акцыю. Такім чынам, кошт пакета акцый склаў 45,1 млн расейскіх рублёў (4,1 млрд. беларускіх рублёў ці 1,5 млн. даляраў), перадае АФН.

Біржа не называе дадзеныя пра новага інвестара, але паколькі здзелка была зарэгістраваная ў расейскай валюце, гаворка ідзе пра расейскую кампанію.

У склад акцыянераў «Белавежскіх сыроў» уваходзіць ужо адна расейская кампанія – ТАА «Молпроминвест», якая ў 2003 годзе падчас адкрытай падпіскі набыла каля 30% акцый беларускага прадпремства.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках