15 траўня 2024, Серада, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнікаў раздумалі правяраць на свіны грып

Каля 200 школьнікаў павінны вярнуцца ў Беларусь да канца верасня пасля аздараўлення ў еўрапейскіх краінах.

Навучэнцы не будуць знаходзіцца на хатнім карантыне ў сувязі з небяспекай распаўсюду грыпу А/H1N1, паведамляе БелаПАН са спасылкай на галоўнага эпідэміёлага Міністэрства аховы здароўя Іну Карабан.

Паводле яе словаў, падобнае рашэнне звязана з інфармацыяй Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якая адзначае «геаграфічны характар, мяккую плынь і нізкі адсотак смяротных зыходаў» пры захворванні на свіны грып. САЗ паведамляе, што ва ўсім свеце захворванне мае «слабавыяўленыя сімптомы».

Як паведаміла Карабан, медыцынскае абследаванне дзяцей, якія вярнуліся з-за мяжы, будзе праходзіць пры неабходнасці пасля звароту бацькоў у медустановы. Зараз каля 130 школьнікаў, якія адпачывалі ў еўрапейскіх краінах і вярнуліся ў Беларусь у канцы жніўня — пачатку верасня, не наведваюць заняткі на працягу сямі сутак пасля вяртання з-за межы.

Нагадаем, у Беларусі афіцыйна пацверджанае шэсць выпадкаў заражэння вірусам грыпу A/H1N1. Захварэлі грамадзянін Кітая, які ўжо выпісаны з лякарні, і пяцёра дзяцей з Асіповіцкага раёна, якія вярнуліся дадому пасля аздараўлення ў Вялікабрытаніі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках