19 лiстапада 2026, Чацвер, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон заклікаў падняць пытанне аб сяброўстве Украіны ў НАТА

Макрон заклікаў падняць пытанне аб сяброўстве Украіны ў НАТА
ЭМАНЮЭЛЬ МАКРОН
ФОТА: GETTY IMAGES

Прэзідэнт Францыі заявіў, што «цяпер падыходны момант».

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што настаў час ізноў падняць пытанне аб сяброўстве Украіны ў НАТА. Пра гэта ён заявіў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння «кааліцыі ахвотных», паведамляе «Гордон».

Ён лічыць, што ўступленне Украіны ў Альянс можа стаць важнай умовай доўгатэрміновай бяспекі Еўропы пасля завяршэння вайны. Паводле слоў французскага прэзідэнта, пытанне аб уступленні Украіны ў НАТА было адкладзена ў першай палове 2022 года, аднак цяперашняя сітуацыя вымушае вярнуцца да яго абмеркавання.

«У сённяшніх умовах, калі мы сутыкаемся з максімалісцкімі пазіцыямі Расіі, трэба зноў падняць пытанне аб сяброўстве Украіны ў НАТА. Менавіта гэта я прапанаваў некалькі дзён таму. Цяпер для гэтага падыходны момант», – заявіў Макрон.

Ён падкрэсліў, што пасля завяршэння вайны Украіна будзе мець магутнае ўзбраенне і шматлікую армію, а яе сяброўства ў Альянсе будзе адпавядаць інтарэсам еўрапейскай бяспекі.

«Для нашай бяспекі ў доўгатэрміновай перспектыве яе прысутнасць у НАТА з'яўляецца мэтазгоднай», – адзначыў прэзідэнт Францыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲