10 чэрвеня 2026, Серада, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: «Такой рэакцыі людзей яшчэ не было за 15 гадоў гэтай улады»

36
Анатоль Лябедзька: «Такой рэакцыі людзей яшчэ не было за 15 гадоў гэтай улады»

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў сайту www.charter97.org падрабязнасці свайго сённяшняга затрымання супрацоўнікамі міліцыі.

«Я ўжо на свабодзе, але збіраюся зноў удзельнічаць у інфармацыйных пікетах. Пасля таго, як улады забаранілі 450 пікетаў па ўсёй краіне, мы вырашылі праводзіць сёння «лятучыя», мабільныя пікеты па раздачы інфармацыйных матэрыялаў.

Мяне затрымалі супрацоўнікі Савецкага РУУС падчас распаўсюду ўлётак на Камароўскім рынку Менска. Самай цікавай была рэакцыя людзей на мой арышт. Пяць пенсіянераў адразу ж падбеглі да міліцыянтаў і пачалі абурацца. Адзін ветэран крычаў: я ўсю вайну прайшоў, але ў мяне забралі льготы, мізэрная пенсія, можа, я падчас вайны не ў той бок страляў? Увогуле, такой рэакцыі не было за ўсе 15 гадоў знаходжання Лукашэнкі пры ўладзе. І міліцыянты нават стушаваліся – іх закіды пенсіянераў уразілі. Я вам скажу больш – нават сярод міліцыянтаў наспявае незадаволенасць. Ужо ў машыне адзін з супрацоўнікаў міліцыі спытаў мяне: як пражыць у сям’і з 4 чалавек на заробак у 1 200 000?

Тэма крызісу – самая слабая для ўладаў. Відавочна, што гэта самая небяспечная для іх тэма. Сітуацыя ў краіне імкліва пагаршаецца, людзі незадаволеныя, і ўлады баяцца камунікацыі апазіцыі з людзьмі, баяцца таго, што людзі змогуць змагацца за права на годнае жыццё», - заявіў палітык у інтэрв’ю сайту www.charter97.org.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках