13 чэрвеня 2026, Субота, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслава Шушкевіча абшукалі на беларуска-украінскай мяжы

21

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі вяртаўся з Кіева, дзе сустракаўся з вядомымі украінскімі палітыкамі.

Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі і лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч быў падвергнуты грунтоўнаму вобшуку з боку беларускіх мытнікаў 20 студзеня.

«Прагледзелі ўсё: змесціва несэсера, усе кніжкі, усе паперы, у гаманцы пералічылі ўсе грошы. Да прыкладу, у мяне ёсць свой спосаб складаць штаны так, каб яны не мнуліся; так мытнікі спачатку так ўзрадаваліся, намацаўшы кардонку: вырашылі, што я туды штосьці схаваў. Па выніках ператрусу быў складзены гіганцкі пратакол. Але нічога незаконнага ў мяне так і не знайшлі», - распавёў палітык у інтэрв'ю сайту charter97.org.

Адказваючы на пытанне, якія могуць быць прычыны яго ператрусу на мяжы, Станіслаў Шушкевіч сказаў:

«Мяркуючы па таму, як усё адбывалася, зразумела, што шукалі нейкія паперы. Можа, думалі, што я штосьці для апазіцыі вязу. Самі афіцэры былі вельмі ветлівыя ў адносінах, пастаянна перапрашалі. Было відавочна, што робяць гэта яны не з сваёй ініцыятывы, а выконваюць распараджэнне», - упэўнены былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі.

У Кіеве Станіслаў Шушкевіч знаходзіўся з дзелавым візітам: ён сустракаўся з дэпутатамі Вярхоўнай Рады і прадстаўнікамі Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны.

Нагадаем, што нядаўна Станіслаў Шушкевіч адзначыў 75-годдзе. Першага кіраўніка незалежнай Беларусі павіншавалі экс-прэзідэнт ЗША Біл Клінтан, былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса і палітыкі іншых краін свету.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках