28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы, Лех Валенса і Біл Клінтан павіншавалі першага кіраўніка дзяржавы (Фота)

88
Беларусы, Лех Валенса і Біл Клінтан павіншавалі першага кіраўніка дзяржавы (Фота)

Урачыстасці з нагоды 75-годдзя першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча прайшлі 14 студзеня ў Менску.

Павіншаваць Станіслава Шушкевіча прыйшлі вядомыя палітыкі, праваабаронцы, святары, навукоўцы, мастакі, паэты, пісьменнікі, рэжысёры, журналісты, кіраўнікі дыпламатычных місій краін Еўропы і ЗША. Віншавальныя тэлеграмы экс-старшыню Вярхоўнага Савета Беларусі даслалі былы прэзідэнт Амерыкі Біл Клінтан, экс-прэзідэнт Польшчы, легендарны лідэр польскай «Салідарнасці» Лех Валенса і палітыкі іншых краін свету.

Ушанаванне юбіляра прайшло ў цёплай і сардэчнай атмасферы. Станіславу Шушкевічу казалі шмат добрых словаў, адзначалі яго заслугі ў разбурэнні «імперыі зла» - СССР, што прывяло да стварэння свабоднай незалежнай Беларусі. Узгадвалі тую Беларусь, якой кіраваў Шушкевіч - свабодную, дэмакратычную, з легітымным парламентам, свабоднымі тэлебачаннем і прэсай, гербам «Пагоня» і бел-чырвона-белым сцягам.

Падчас цырымоніі адбылася прэм'ера фільма «Станіслаў Шушкевіч», знятага рэжысёрамі Леанідам Міндліным і Сяргеем Ісакавым.

«На пытанне, хто такі Станіслаў Шушкевіч, у кожнага будзе свой адказ. Адзін скажа, што гэта той, хто ў Віскулях разбурыў Савецкі Саюз. Другі - што гэта першы і пакуль што апошні легітымны лідэр незалежнай Беларусі. Трэці - што гэта выдатны навуковец. Чацвёрты - што гэта выдатны педагог, які дапамог абараніць кандыдацкую дысертацыю 33 маладым навукоўцам. А нехта ўзгадае, што Шушкевіч - гэта чалавек з самай маленькай у Беларусі пенсіяй. І ўсё гэта праўда», - заўважыла народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

Віншуючы вялікага беларуса, паэты прысвячалі яму вершы, мастакі - карціны, музыкі - песні, а моладзь дзякавала Станіславу Станіслававічу за рашучасць і смеласць, якія дапамаглі ў стварэнні незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Станіслаў Шушкевіч з жонкай Ірынай сустракаюць гасцей

Амбасадар Украіны Ігар Ліхавы

Амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас

Павіншаваць юбіляра прыехаў журналіст НТВ Павал Селін, дэпартаваны ў 2003 годзе з Беларусі

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін

Павіншаваць Станіслава Шушкевіча прыйшлі амбасадары шмат якіх краін

Віншуе Народны паэт Беларусі Генадзь Бураўкін

Кіраўнік творчага аб’яднання «Пагоня» Аляксей Марачкін

Падчас прагляду фільма «Станіслаў Шушкевіч»

Лідэр «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў, моладзевыя лідэры Яўген Афнагель і Паліна Кур’яновіч

Былы прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Чыгір

Кіраўнікі «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін і Наталля Каляда

Павіншавала Шушкевіча і кафедра атамнай фізікі Белдзяржуніверсітэта

З біскупам Антоніям Дзямьянка

З часовым упаўнаважаным у справах ЗША у Беларусі Майклам Скэнланам

Праваабаронца Валер Шчукін, каардынатар Хартыі'97 Зміцер Бандарэнка з жонка Вольгай, каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Уладзімір Кобец

Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка

Адзін з заснавальнікаў Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі з жонкай Аленай

Юбіляр

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках