9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр Гародні: Аднаго апазіцыянера ў складзе выбаркама дастаткова

12

29 студзеня адбылося паседжанне па фармаванні Гарадзенскай гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў.

Як паведаміў ucpb.org старшыня Гарадзенскай гарадской арганізацыі АГП Зміцер Слуцкі, які прысутнічаў на паседжанні, заяўкі на ўключэнне ў склад камісіі падалі 23 чалавекі, склад камісіі быў сфармаваны з 13 чалавек, 8 з якіх - прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і саюзаў: саюзаў ветэранаў , жанчын, Прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі, БРСМ, «Белая Русь» і адзін прадстаўнік партыі «Справядлівы свет».

На пытанне, чаму з года ў год у асноўным выбіраюцца прадстаўнікі дзяржаўных структур, а буйныя апазіцыйныя партыі застаюцца ў баку, мэр Гародні Барыс Казянкоў, які старшынстваваў на паседжанні, адказаў, што ў Гарадзенскую абласную камісію ўвайшоў адзін прадстаўнік АГП, а ў гарадскую - прадстаўнік «Справядлівага свету», і гэтага дастаткова.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках