16 траўня 2024, Чацвер, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пінску з-за патраплення петарды загарэліся яслі

2

Навагоднія святы не абыйшліся без надзвычайных здарэнняў.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Берасцейскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, у Пінску з-за патраплення ў акно петарды ў навагоднюю ноч адбыўся пажар у яслях-садку.

Інфармацыя пра пажар ў адным з пакояў на першым паверсе двухпавярховага будынка дашкольнай установы, размешчанай па праспекце Жаўтоўскага, паступіла ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Пінскага гаррайаддзела па НЗ 1 студзеня ў 0.40.

Выратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, за 10 хвілін лакалізавалі пажар, яшчэ дзевяць хвілінаў сышло на яго поўную ліквідацыю. Агнём пашкоджаныя некалькі ложкаў і кніжных шафаў, іншая мэбля, закурадымленыя сцены і столь.

«Пажар быў своечасова выяўлены ў выніку спрацоўвання пажарнай сігналізацыі. Дзякуючы гэтаму атрымалася мінімізаваць яго наступствы. Папярэдняя прычына пажару — патрапленне ў акно ясляў-садка петарды», — адзначыў Машноў.

Паводле яго словаў, за 1—3 студзеня гэта адзіны пажар на тэрыторыі вобласці з-за парушэння правілаў карыстання піратэхнічнымі вырабамі. Усяго за гэты перыяд у рэгіёне зафіксавана 11 пажараў. Гібелі людзей у выніку пажараў не зарэгістравана.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках