28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Tageszeitung»: Цэнзура iнтэрнэта ў Беларусі скіравана супраць апазіцыі

2

Беларускія ўлады вырашылі ў чарговы раз узмацніць цэнзуру Інтэрнэта. Націск на віртуальныя СМІ прыметна абмяжуе магчымасці апазіцыі, лічыць нямецкая газета.

Як піша «Tageszeitung», у чарговым узмацненні жорсткасці законаў, якія рэгулююць дзейнасць СМІ, нічога нечаканага няма. Ужо ў лютым мінулага года ўступіла ў сілу палажэнне, якое дазваляе ўраду пашырыць кантроль над Сеткай. Тое, што наведвальнікам інтэрнет-кавярняў даводзіцца паведамляць свае асабістыя дадзеныя і адрасы старонак, якія яны наведваюць, даўно ўжо стала правілам. Калі рэгламентацыя карыстання Інтэрнэтам сапраўды стане столь татальнай, як плануюць улады, апазіцыя пазбавіцца сваёй апошняй платформы.

Электронныя СМІ ўсе без выключэння належаць дзяржаве. Нямногія з існуючых незалежных газет могуць з'яўляцца амаль выключна ў Сеціве, бо ў Беларусі з прычыны дзяржаўнага ціску выданне і распаўсюд друкаваных выданняў не ўяўляецца магчымым. Аднак не толькі СМІ знаходзяцца пад наглядам дзяржавы, але і некаторыя журналісты. Так Ірына Халіп, менскі карэспандэнт расейскай «Новай газеты» апублікавала нядаўна крытычны артыкул пра беларускі КДБ. На наступны дзень пасля публікацыі яна ўжо атрымала першыя пагрозы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках