14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» незадаволенае судзействам ў КХЛ

5

Менскае «Дынама» звярнулася ў Кантынентальную хакейную лігу з нагоды судзейства ў гасцявым матчы з яраслаўскім «Лакаматывам».

Матч адбыўся 24 кастрычніка і завяршыўся паразай менчукоў (2:3), паведамляе БелТА.

У звароце, размешчаным на сайце ХК «Дынама-Менск», указана, што галоўнымі суддзямі матчу з «Лакаматывам» не былі зафіксаваныя відавочныя, на думку клуба, парушэнні супраць хакеістаў менскай каманды. У той жа час за падобныя парушэнні ці нават менш відавочныя эпізоды барацьбы і сутыкненняў выдаляліся гульцы «Дынама».

«Праца галоўных суддзяў пакінула ўражанне падвойных стандартаў, а часам проста ігнараваліся парушэнні з боку супернікаў. Прымаючы пад увагу вялікі аўтарытэт Кантынентальнай хакейнай лігі ў хакейным свеце, высокі ўзровень майстэрства, дэманстраваны хакеістамі, хакейны клуб «Дынама-Менск» мае права разлічваць на такое ж высакаякаснае і непрадузятае судзейства, якое б стварыла роўныя ўмовы для ўсіх каманд лігі ў барацьбе за высокія месцы. На жаль, матч «Лакаматыў» - «Дынама-Менск» пакінуў вельмі шмат пытанняў адносна якасці судзейства. ХК «Дынама-Менск» спадзяецца на атрыманне адказу ад лігі аб вынесенай ацэнцы па якасці судзейства ў матчы «Лакаматыў» - «Дынама-Менск» і правільнасці судзейскіх рашэнняў у спрэчных момантах», - гаворыцца ў звароце.

Адзначым, што паядынак абслугоўвалі галоўныя суддзі Рафаэль Кадыраў і Уладзіслаў Кісялёў з Уфы, а таксама лайнсмены Андрэй Пахомаў і Іван Ягубкін з Чарапаўца.

У дзень матчу ў Яраслаўлі прайшлі ўрачыстасці з нагоды святкавання 20-гадовага юбілею мясцовага прафесійнага клуба, а ў VIP-ложы арэны прысутнічалі шматлікія высокія чыноўнікі, уключаючы кіраўнікоў «Расейскіх чыгунак» і Яраслаўскай вобласці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках