2 траўня 2024, Чацвер, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рознагалоссі паміж Беларуссю і РФ дасягнулі «саюзнай» уласнасці

17

Прадстаўнікі Расеі і Беларусі ў Парламенцкім сходзе «саюзнай дзяржавы» занепакоеныя ўзніклымі рознагалоссямі адносна «саюзнай» уласнасці.

«Саюзная дзяржава» мае патрэбу ў стварэнні эфектыўнай нарматыўна-прававой базы, заявіў журналістам намеснік старшыні Парламенцкага сходу «саюза» Беларусі і Расеі Сяргей Маскевіч, паведамляе БелТА.

«На сёння ў нас няма нарматыўна-прававой базы, якая дазволіла б эфектыўна кіраваць» саюзнай «уласнасцю», - адзначыў Сяргей Маскевіч. У «саюзнай дзяржаве» неабходны адпаведны ўлік аб'ектаў, якія ствараюцца. Важна аднолькава падыходзіць да вырашэння пытання пра тое, якія менавіта аб'екты з'яўляюцца ўласнасцю СД.

Як адзначыў намеснік адказнага сакратара Парламенцкага сходу «союза» Беларусі і Расеі Уладзімір Нікіцін, у «саюзнай дзяржаве» неабходна стварыць органы кіравання саюзнай уласнасцю. Паводле яго словаў, у гэтым накірунку вядзецца праца, але ёсць некаторыя рознагалоссі. Як лічыць Уладзімір Нікіцін, неабходная эканамічная ацэнка аб'ектаў саюзнай уласнасці ў расейскіх і беларускіх рублях.

Варта адзначыць, што пытанне саюзнай уласнасці і яе кіравання парламентары «саюзнай дзяржавы» узнялі яшчэ ўвосень 2006 года. Менавіта тады ўпершыню і было заяўлена аб распрацоўцы адпаведнай заканадаўчай базы. Аднак за мінулыя чатыры гады гэтае пытанне так і не атрымалася ўрэгуляваць. Як зараз бачым, - з прычыны ўзніклых рознагалоссяў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках