14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вілейцы ўшанавалі памяць Расціслава Лапіцкага (Фота)

4

У 60-ыя ўгодкі расстрэлу змагара з камуністычным рэжымам вілейскія актывісты наведалі месца яго гібелі - вёску Чырвоны Беражок.

Каля крыжоў, усталяваных грамадскасцю, былі ўскладзеныя кветкі і запалены свечкі.

Нагадаем, што Расціслаў Лапіцкі нарадзіўся 9 верасня 1928 года ў сям'і праваслаўнага святара ў Вілейскім раёне ў вёсцы Касута. Расстраляны 28 кастрычніка 1950 года. У 1948-49-х гадах стварыў у Смаргонскім і Мядзельскім раёнах з вучнёўскай моладзі антыбальшавіцкую падпольную арганізацыю, якая выдавала антыбальшавіцкія і антысталінскія ўлёткі. У хуткім часе яна была раскрытая, яе сябры, у тым ліку няпоўнагадовыя, атрымалі розныя тэрміны лагераў. Расціслаў Лапіцкі, як галоўны арганізатар, быў прысуджаны да смяротнага пакарання.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках