14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Красоўская наведае Працоўную групу ААН па знікненнях

1

5 лістапада ў Палацы Нацый у Жэневе адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае трыццацігоддзю існавання Працоўнай групы ААН па гвалтоўных або нядобраахвотных знікненнях.

Заснавальнік грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем» Ірына Красоўская, чый муж бізнэсовец і грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі быў выкрадзены ў Беларусі ў 1999 годзе, запрошаная прыняць у ім удзел.

Створаная ў 1980 годзе па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі Працоўная група па гвалтоўных або нядобраахвотных знікненнях стала першым тэматычным механізмам у межах Праграмы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека, створаным для разгляду выпадкаў асабліва сур'ёзных па сваім характары канкрэтных парушэнняў правоў чалавека, якія маюць месца ва ўсім свеце. Да гэтага працоўныя групы і спецыяльныя дакладчыкі прызначаліся толькі для разгляду становішча ў галіне правоў чалавека ў той ці іншай краіне або тэрыторыі.

Асноўная задача Працоўнай групы заключаецца ў аказанні дапамогі сваякам зніклых асобаў, у высвятленні лёсу і месцазнаходжання чальцоў іх сем'яў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках