19 траўня 2024, Нядзеля, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У пікеты за дыктатара зганяюць усіх запар

40

6 кастрычніка на пляцоўцы перад Магілёўскім абласным лячэбна-дыягнастычным цэнтрам стаяў пікет ГА «Белая Русь».

На ім збіраліся подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

«Пры мне подпісы збірала жанчына, якая не з'яўляецца чальцом ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Назвацца яна адмовілася, але выглядала як «куратар» выстаўленага пікету, - кажа праваабаронца Аляксей Колчын. - Разам з ёй подпісы збіралі яшчэ два чалавекі. Я папрасіў іх паказаць дакументы. У адной жанчыны яны былі (пасведчанне, пашпарт), другая прад'явіць іх адмовілася, пасля чаго прызналася, што яна не з'яўляецца чальцом ініцыятыўнай групы і «проста «дапамагае ў зборы подпісаў», хаця рабіла гэта асабіста».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках