9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь просіць Эканамічны Суд СНД «заахвоціць» урад РФ

8

Мінюст звярнуўся ў Эканамічны Суд СНД з просьбай «заахвоціць урад Расеі часова скасаваць збіранне экспартных пошлін на нафтапрадукты».

«Міністэрства юстыцыі Беларусі прапанавала суду звярнуцца ва ўрад Расеі з просьбай паскорыць разгляд пытання пра часовае неспагнанне мытных пошлін на нафтапрадукты, што пастаўляюцца ў Беларусь, паколькі збіранне пошлін, якое працягваецца, не толькі супярэчыць міжнародна-прававым актам, але і прынцыпам добрасуседства, узаемавыгаднага супрацоўніцтва, якія гістарычна склаліся паміж нашымі дзяржавамі», - гаворыцца ў паведамленні Мінюста, размешчаным у панядзелак на сайце ведамства, паведамляе «Інтэрфакс».

У паведамленні адзначаецца, што Мінюст, які прадстаўляе інтарэсы ўрада Беларусі ў ЭС СНД, праінфармаваў суд пра тое, што ў адпаведнасці з рашэннем ЭС СНД ад 8 кастрычніка 2010 года ўрад Беларусі 18 кастрычніка 2010 года звярнуўся ў расейскі ўрад з прапановай да вынясення судом канчатковага рашэння па пазове, скасаваць незаконнае збіранне пошлін на нафтапрадукты, што пастаўляюцца ў Беларусь.

Акрамя таго, міністэрства юстыцыі Расейскай Федэрацыі як прадстаўнік расейскага боку ў судзе таксама праінфармаваў свой урад пра рашэнне ЭС СНД ад 8 кастрычніка.

Як паведамлялася, калегія Эканамічнага суда СНД 8 кастрычніка 2010 года рэкамендавала ўрадам Расеі і Беларусі ў межах выпрацоўкі пагаджальных працэдураў па нафтавым пазове разгледзець пытанне пра часовае скасаванне экспартных пошлін на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца з РФ у Беларусь.

Калегія ЭС вынесла вызначэнне, паводле якога было задаволена хадайніцтва беларускага боку. У гэтым хадайніцтве Мінюст Беларусі, упаўнаважаны прадстаўляць інтарэсы пазоўніка, прасіў суд рэкамендаваць бакам пры выпрацоўцы пагаджальных механізмаў па ўрэгуляванні спрэчкі разгледзець магчымасць часовага скасавання экспартных пошлін.

Суд таксама пастанавіў задаволіць хадайніцтва Мінюста Расеі пра прадастаўленне адтэрміноўкі для выпрацоўкі пагаджальных працэдураў тэрмінам на тры месяцы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках