9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмоўнае знешнегандлёвае сальда Беларусі перавысіла $4,3 мільярда

4

Адмоўнае знешнегандлёвае сальда Беларусі ў гэтым годзе большае, чым у папярэднім крызісным.

У Беларусі ў студзені-верасні 2010 г. сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася адмоўным у памеры 4365,2 млн. даляраў. Аб'ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі за студзень-верасень 2010 г. склаў 46,1 млрд. даляраў ЗША (на 18,4% больш, чым у студзені-верасні 2009 г.), у тым ліку экспарт – 20,9 млрд. даляраў (на 18,6% больш), імпарт – 25,2 млрд. даляраў (18,3% больш), паведамляе АФН.

У студзені-верасні 2010 г. назіралася павелічэнне вартасных аб'ёмаў замежнагандлёвых аперацый, што абумоўлена пераважна падвышэннем сярэдніх коштаў на экспартаваныя і імпартаваныя тавары. У параўнанні са студзенем-вераснем 2009 г. сярэднія кошты экспарту ўзраслі на 17,6%, імпарту – на 12,7%. За кошт іх павелічэння забяспечана 76,3% прыросту вартаснага аб'ёму імпарту тавараў і ўвесь прырост экспарту. Пры гэтым фізічны аб'ём экспарту паменшыўся на 0,7%, імпарту – павялічыўся на 4,1%.

У студзені-верасні 2010 г. сфармавалася адмоўнае сальда знешнягя гандлю таварамі ў памеры 5982,6 млн. даляраў супраць 5028,6 млн. даляраў за студзень-верасень 2009 г.

Асноўнай крыніцай фармавання адмоўнага сальда знешнягя гандлю таварамі з'яўляюцца экспартна-імпартныя аперацыі з прамежкавымі таварамі (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя).

У студзені-верасні 2010 г. у краіну ўвезена прамежкавых тавараў на суму 17,5 млрд. даляраў, ці на 18,7% больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Экспарт прамежкавых тавараў склаў 11,1 млрд. даляраў, што на 5,1% больш, чым у студзені-верасні 2009 г. Велічыня адмоўнага сальда знешнягя гандлю прамежкавымі таварамі павялічылася з 4147,2 млн. даляраў у студзені-верасні 2009 г. да 6363,8 млн. даляраў у студзені-верасні 2010 г.

На энергетычныя тавары даводзіцца 38,5% вартаснага аб'ёму экспарту і 45,5% імпарту прамежкавых тавараў. За студзень-верасень 2010 г. на знешні рынак іх пастаўлена на суму 4272,5 млн. даляраў, што на 22,2% менш, чым за студзень-верасень 2009 г. Імпарт энергетычных тавараў склаў 7950,2 млн. даляраў, што практычна адпавядае ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. Сальда знешнягя гандлю энерганосьбітамі склалася адмоўным у аб'ёме 3677,7 млн. даляраў. У студзені-верасні 2009 г. велічыня адмоўнага сальда складала 2410,7 млн. даляраў.

Іншых прамежкавых тавараў імпартавана ў студзені-верасні 2010 г. на суму 9523,3 млн. даляраў, што на 39,6% больш, чым у студзені-верасні 2009 г., экспартавана – на суму 6837,2 млн. даляраў, ці на 34,5% больш. Велічыня адмоўнага сальда склала 2686,1 млн. даляраў супраць 1736,5 млн. даляраў у студзені-верасні 2009 г.

Істотнае павелічэнне экспарту па дадзенай групе тавараў выклікана значным ростам вартаснага аб'ёму паставак на знешні рынак калійных угнаенняў (на 702,7 млн. даляраў), чорных металаў (на 119 млн. даляраў), шынаў (на 89,5 млн. даляраў), частак і прыладаў для аўтамабіляў і трактароў (на 79,4 млн. даляраў), капралактама (на 45,2 млн. даляраў), тары пластмасавай (на 43 млн. даляраў), лесаматэрыялаў неапрацаваных (на 42,8 млн. даляраў), правадоў ізаляваных і кабеляў (на 38,2 млн. даляраў).

Адначасова павялічыліся вартасныя аб'ёмы імпартных закупаў чорных металаў (на 691,6 млн. даляраў), цукру-сырца (на 139,4 млн. даляраў), рухавікоў унутранага згарання (на 108,4 млн. даляраў), угнаенняў азотных (на 74,9 млн. даляраў), каўчуку сінтэтычнага (на 72,4 млн. даляраў).

Павелічэнне паставак на знешні рынак інвестыцыйных тавараў адбылося ў выніку росту вартасных аб'ёмаў экспарту аўтамабіляў грузавых (на 338,3 млн. даляраў), трактароў і седлавых цягачоў (на 107,2 млн. даляраў), аўтамабіляў, прызначаных для перавозкі 10 і больш чалавек (на 37,5 млн. даляраў), дарожнай і будаўнічай тэхнікі (на 33 млн. даляраў), машын і механізмаў для ўборкі і малацьбы сельскагаспадарчых культураў (на 15,1 млн. даляраў), вылічальных машын для аўтаматычнай апрацоўкі інфармацыі (на 12,4 млн. даляраў).

Адначасова павялічыліся імпартныя закупы апаратуры сувязі (на 37,5 млн. даляраў), дарожнай і будаўнічай тэхнікі (на 31 млн. даляраў), вылічальных машын для аўтаматычнай апрацоўкі інфармацыі (на 28,2 млн. даляраў), машын для зборкі электрычных ці электронных лямпаў (на 27,5 млн. даляраў), трактароў і седлавых цягачоў (на 27,3 млн. даляраў), абсталявання для вытворчасці вырабаў з папяровай масы (на 19,4 млн. даляраў), апаратуры рэнтгенаўскай (на 17,6 млн. даляраў).

У выніку адмоўнае сальда па групе інвестыцыйных тавараў скарацілася з 616,6 млн. даляраў у студзені-верасні 2009 г. да 121,8 млн. даляраў у студзені-верасні 2010 г.

Сальда знешнягя гандлю спажывецкімі таварамі ў студзені-верасні 2010 г. склалася станоўчым у памеры 211,7 млн. даляраў. У студзені-верасні 2009 г. яно мела адмоўнае значэнне і складала 206 млн. даляраў.

Фармаванне станоўчага сальда знешнягя гандлю спажывецкімі таварамі абумоўлена вынікам экспартна-імпартных аперацый па харчовай групе тавараў. Станоўчае сальда па дадзенай групе ў студзені-верасні 2010 г. склала 1110,2 млн. даляраў і павялічылася ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года ў 2,5 разоў.

Павелічэнне экспарту прадуктаў харчавання адбылося ў выніку росту вартасных аб'ёмаў паставак малака і вяршкоў згушчаных і сухіх (на 192,5 млн. даляраў), сыроў і тварагу (на 132 млн. даляраў), цукру белага (на 117,1 млн. даляраў), ялавічыны (на 71,3 млн. даляраў), масла (на 56,9 млн. даляраў), малака і вяршкоў нязгушчаных (на 41,8 млн. даляраў).

Экспарт нехарчовых тавараў павялічыўся за кошт росту паставак на знешні рынак халадзільнікаў і маразільнікаў (на 38,6 млн. даляраў), мэблі (на 33,9 млн. даляраў), лекавых сродкаў, расфасаваных для рознічнага продажу (на 21,4 млн. даляраў), панчошна-шкарпэткавых вырабаў (на 18,7 млн. даляраў), газавых плітаў (на 16,1 млн. даляраў), абутку (на 13,6 млн. даляраў).

З агульнага аб'ёму экспарту рэспублікі на долю Расеі даводзілася 40%, астатніх краінаў СНД – 15%, краінаў ЕЗ – 28,5%, астатніх краінаў – 16,5%.

Імпарт з Расеі склаў 52,8% агульнага аб'ёму імпарту, астатніх краінаў СНД – 6,8%, краінаў ЕЗ – 21,3%, астатніх краінаў – 19,1%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках