20 красавiка 2024, Субота, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Месцы для перадвыбарчай агітацыі засакрэчаныя?

1

У адпаведнасці з планам выбараў, зацверджаным ЦВК, улады да 12 лістапада павінны былі вызначыць пералік памяшканняў для сустрэчаў з кандыдатамі, правядзення мітынгаў і агітацыі.

Ці прынятыя гэтыя рашэнні Аршанскім гарвыканкамам ці не прынятыя - застаецца загадкай. Ва ўсякім выпадку мясцовая дзяржаўная «Аршанская газета» па стане на 16 лістапада іх не апублікавала, на афіцыйным сайце Аршанскага гарвыканкама гэтых рашэнняў няма. Нічога не чулі пра такія рашэнні і ў гарадской тэрытарыяльнай камісіі, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Шэраг незалежных назіральнікаў выказваюць здагадку, што спіс месцаў для сустрэчаў з выбаршчыкамі і агітацыі Аршанскія гарадскія ўлады абвясцілі сакрэтным. Толькі гэтым можна патлумачыць той факт, што да гэтага часу нікому з палітычных актывістаў яго атрымаць не ўдалося.

Што тычыцца сітуацыі ў Аршанскім раёне, дык райвыканкам апублікаваў рашэнне № 1117, якім такія месцы вызначаныя.

Як паказвае аналіз тэксту гэтай пастановы, у асноўным для перадвыбарчых сустрэчаў і сходаў вылучаныя глядзельныя залы сельскіх дамоў культуры, актавыя залы прадпрыемстваў і арганізацыяў, памяшканні сельсаветаў.

Аднак шэраг месцаў выклікаюць пытанні. Так, у вёсцы Роскі Сялец сустрэчы з кандыдатамі дазволена праводзіць толькі ў мехмайстэрнях, а ў пасёлку Бабінічы для гэтых мэтаў вылучаная актавая зала «Бабініцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках