9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бюджэтныя арганізацыі не будуць плаціць прыватнікам да канца года

25

Адна з галоўных прычынаў - рост выдаткаў бюджэту на заробкі, лічаць эксперты.

Беларускія ўлады публічна прызналіся ў тым, што з-за недахопу бюджэтных сродкаў, у тым ліку за кошт рэзкага павелічэння заробкаў, бюджэтныя арганізацыі і дзяржпрадпрыемствы яшчэ атрымалі ўказанне прыпыніць разлікі з прыватнымі пастаўнікамі (падраднікамі) да канца бягучага года, а дакладней да спецыяльнага ўказання. Службоўцы называюць такую адміністрацыйную з'яву «затрымкамі» «да месяца», хоць указанне зверху паступіла яшчэ ў верасні бягучага года, паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

«Да месяца я прызнаю, што гэта ёсць. Таму што ёсць трошкі ў нас складанасці з выкананнем бюджэту. Былі, прынамсі, да апошняга часу», - заявіў намміністра фінансаў Беларусі Вячаслаў Васіленка.

«Цяпер мы гэта разрульваем і плацяжы паскараюцца - кожны канкрэтны зварот да нас не застаецца без увагі… Трэба прызнаць, што затрымкі пэўныя бываюць», - сказаў службовец.

Адна з галоўных прычынаў, паводле яго словаў, - рост выдаткаў бюджэту на заробкі.

«У тым ліку і таму. Выдаткі бюджэту павялічваюцца, бо гэта было запланавана. Гэта зразумела. Але заробак цяпер у нас на першым месцы», - пацвердзіў Васіленка.

Ён даў зразумець, што да канца гэтага года захаваюцца праблемы з праходжаннем плацяжоў, і для рашэння пытання з плацяжамі параіў «звяртацца, у першую чаргу, у казначэйства па тым рэгіёне, дзе гэтыя плацяжы праводзяцца, дзе прадпрыемства знаходзіцца».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках