Еўра абнавіў максімум
8- 3.11.2010, 12:18
Курс еўра павялічыўся на 34 рублі і склаў 4239 рублёў.
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 3 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША павялічыўся на 6 рублёў і склаў 3020 рублёў, піша АФН.
Курс еўра павялічыўся на 34 рублі і склаў 4239 рублёў, абнавіўшы гістарычны максімум да беларускага рубля. Папярэдні максімальны курс еўрапейскай валюты быў зафіксаваны 25 кастрычніка 2010 года на адзнацы 4217 рублёў.
Курс расейскага рубля вырас на 0,26 рубля і склаў 98,14 беларускіх рубля за адзін расейскі.