19 красавiка 2024, Пятніца, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праўду пра гібель Алега Бябеніна мы даведаемся пасля змены ўлады

11
Праўду пра гібель Алега Бябеніна мы даведаемся пасля змены ўлады

Пракуратура спыняе «праверку» па факце смерці беларускага журналіста Алега Бябеніна.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду першы намеснік пракурора Менскай вобласці Мікалай Пілянкевіч.

«Будзе прынятае рашэнне аб спыненні праверкі і адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце смерці Бябеніна», - паведаміў Пілянкевіч.

Пры гэтым ён нагадаў, што на мінулым тыдні была апублікаваная справаздача экспертаў АБСЕ, якія працавалі ў Беларусі і пацвердзілі асноўную версію беларускай пракуратуры пра тое, што Бябенін нібыта здзейсніў самагубства.

Пракуратура два разы падаўжала тэрміны праверкі, апошні тэрмін праверкі быў падоўжаны да 3 снежня.

«Пасля змены ўлады мы абавязкова даведаемся праўду пра тое, як памёр беларускі журналіст Алег Бябенін. Крымінальная справа па трагічнай гібелі нашага сябра будзе абавязкова ўзбуджаная і яе будуць расследаваць лепшыя беларускія крыміналісты. Сам Лукашэнка прызнаўся, як і ў выпадку з фальсіфікацыяй выбараў, што ён меў да гэтай справы дачыненне. У інтэрв'ю польскім СМІ ён заявіў, што ведае, што смерць Бябеніна носіць крымінальны характар. Пасля такой заявы супрацоўнікі пракуратуры абавязаныя былі дапытаць беларускага кіраўніка. Бог суддзя гэтым пракурорскім працаўнікам і ананімным экспертам АБСЕ», - заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка.

Заснавальнік і кіраўнік сайта charter97.org Алег Бябенін быў знойдзены павешаным 3 верасня на яго лецішчы пад Менскам. Праваахоўныя органы паспяшаліся паведаміць, што гэта самагубства. Аднак смерць Алега Бябеніна выклікае шмат пытанняў. Судмедэксперты блытаюцца нават у даце надыходу смерці журналіста. Алег Бябенін не пакінуў пасля сябе ніякай цыдулкі. Сябры і калегі журналіста заяўляюць пра наяўнасць на яго целе слядоў гвалту. Алег Бябенін быў асноўным чальцом каманды апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках