3 лiстапада 2023, Пятніца, 6:10
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты: З-за пагаднення з Расеяй Беларусь страціць $ 4 мільярды ў год

62

Дамоўленасці аб адмене пошлінаў на нафту ва ўзаемным гандлі паміж Расеяй і Беларуссю не варта лічыць канчатковымі.

Як лічаць эксперты, у выніку гэтага пагаднення Беларусь губляе дадаткова $ 4 млрд. у год.

«Лукашэнку трэба проста пакрасавацца перад камерамі напярэдадні выбараў, каб ТБ магло даць карцінку са словамі: глядзіце, выбаршчыкі, у нас тут усё добра», - заявіў «Расбалту» кіраўнік беларускага аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка.

Эксперт мяркуе, што ў рэалізацыю праекта Мытнага саюза ў Менску не верыць ніхто з прадстаўнікоў палітычнай і эканамічнай эліты:

«Лукашэнка проста водзіць Расею за нос і папросту можа перагледзець дамоўленасці пасля Новага года». Беларусь у выніку гэтага пагаднення губляе дадаткова $ 4 млрд. у год, кажуць эксперты. А таму бітва за адмену пошлінаў пачнецца ўжо ў наступным годзе, робяць выснову яны.

Нагадаем, пошліны на нафту паміж Расеяй і Беларуссю будуць адмененыя, паведаміла кіраўнічка Мінэканамразвіцця РФ Эльвіра Набіўліна ў кулуарах пасяджэння вышэйшага органа Мытнага саюза на ўзроўні кіраўнікоў урадаў.

Паводле яе словаў, бакі падпісалі ўсе 17 дакументаў у межах Мытнага саюза, з якіх складаецца нарматыўная база гэтага ўтварэння.

«У прыватнасці, мы адмянілі ва ўзаемным гандлі пошліны на нафту, а пошліны на нафтапрадукты будуць спаганяцца на знешнім контуры і вяртацца ў расейскі бюджэт», - адзначыла яна.

Новае рашэнне пачне дзейнічаць пасля ратыфікацыі Беларуссю ўсяго пакета, але не раней за 1 студзеня 2011 года, адзначае ІТАР-ТАСС.

«У нас атрымалася дамовіцца і ўзгадніць увесь пакет па Еўразійскай эканамічнай прасторы, - паведаміла Набіўліна. - Прэзідэнт Лукашэнка сказаў, што ратыфікацыя павінна адбыцца ў бліжэйшы час».

Дамоўленасці па коштах на газ бакі таксама пераглядаць не будуць. У пачатку кастрычніка намеснік кіраўніка «Газпрама» Андрэй Круглоў заявіў, што сярэднегадавы кошт расейскага газу для Беларусі ў 2011 годзе складзе каля 220 даляраў за тысячу кубаметраў у параўнанні са 185 далярамі ў бягучым годзе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках