2 траўня 2024, Чацвер, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі дыктатар назваў АБСЕ «дубінай»

50

2 снежня Аляксандр Лукашэнка выступіў на саміце Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Кіраўнік Беларусі раскрытыкаваў АБСЕ і паказаў ёй шлях да выпраўлення, піша «Салідарнасць».

Як паведамляе «Інтэрфакс-Захад», Лукашэнка заявіў пра неабходнасць стварэння ў межах АБСЕ агульных для ўсіх стандартаў для выбараў. Кіраўнік Беларусь лічыць, што зараз «АБСЕ з'яўляецца часам нейкай дубцінай у нечых руках у перадвыбарчы перыяд той ці іншай дзяржавы».

– Стандарты выбараў, пра якія кажуць прадстаўнікі і чыноўнікі АБСЕ, на жаль, у нас адсутнічаюць, але ўвесь час ідзе спасылка на гэтыя стандарты, – сказаў Лукашэнка.

У сваім выступе ён таксама выказаўся па пытанні, якое датычыць свабоды перасоўвання. Кіраўнік Беларусі нагадаў, што ў свой час дзяржавы – чальцы АБСЕ прынялі на сябе абавязальніцтвы па спрашчэнні міжасобасных кантактаў і свабоды перасоўвання.

– Аднак, сёння сітуацыя значна горш, чым 11 гадоў таму. Забюракратызаваныя працэдуры атрымання візаў, якія часам адкрыта зневажаюць чалавечую годнасць, іх неадпаведны кошт з'яўляюцца істотнай перашкодай для свабоднага перасоўвання і кантактаў паміж грамадзянамі нашых краінаў, – прыпячатаў Лукашэнка. – Нашая Арганізацыя з'яўляецца арганізацыяй па бяспецы і супрацоўніцтве. Як у такіх умовах людзі могуць супрацоўнічаць?

На думку Лукашэнкі, АБСЕ мае патрэбу ў сур'ёзнай мадэрнізацыі:

– Мы перакананы ў неабходнасці прыняцця статуту і ператварэння АБСЕ ў паўнавартасную міжнародную арганізацыю. Лічым важнымі далейшыя крокі па выпраўленні функцыянальных і геаграфічных перакосаў у яе працы.

Варта адзначыць, што прэтэнзіі да АБСЕ ёсць не толькі ў кіраўніка Беларусі, а практычна ва ўсіх. Пытанне толькі ў тым, што бічуючы чужыя заганы, Лукашэнка цалкам ігнаруе ўласныя. У прыватнасці, якія б стандарты выбараў АБСЕ не прыняла, цяперашняя імітацыя выбарчага працэсу ў нашай краіне ім адпавядаць ужо дакладна не будзе.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках