9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветны банк: Сельгаспрадпрыемствы Беларусі не выжывуць

12

Сельская гаспадарка Беларусі можа сутыкнуцца з вялікай праблемай, лічаць эксперты.

Па выніках мінулага года рэнтабельнасць сельгасвытворчасці зменшылася да 14,2% супраць 18,7% пазамінулага года, тым часам як ставілася задача давесці ўзровень рэнтабельнасці да 22 – 25%, піша «Народная воля».

Істотна зменшыўся і чысты прыбытак па галіне. Ён склаў 1,4 трыльёна рублёў, ці 86% да ўзроўню 2008 года.

Апошні год сельгаспяцігодкі тэндэнцыю ніяк не выправіць, бо не самы ўраджайны. Эксперты робяць выснову: беларуская сельская гаспадарка не мае прыкметаў агульнага росту канкурэнтаздольнасці. І яшчэ адзін важны, але ў той жа час хваравіты момант, які спарадзіла не ў меру «тлустая» дзяржпадтрымка сельгасвытворцаў: фактычна за кошт бюджэтных сродкаў (г. зн. з кішэні падаткаплатнікаў) субсідуецца экспарт асобных відаў сельгаспрадукцыі. Напрыклад, тая ж малочная прадукцыя, якая пастаўляецца ў Расею. Тут як раз той выпадак, калі беларускі падаткаплатнік пакрывае выдаткі замежных пакупнікоў сваёй жа прадукцыяй.

Усебакова прааналізаваўшы характар і механізм дзяржсубсідый, эксперты Сусветнага банка не выключаюць, што сельская гаспадарка Беларусі можа сутыкнуцца з вялікай праблемай. Сутнасць праблемы заключаецца ў тым, што велізарная колькасць сельгаспрадпрыемстваў папросту не зможа выжыць без сталай і невымернай дзяржпадтрымкі. А гэта ўсё ляжа на плечы тых, хто плаціць падаткі…

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках