13 траўня 2026, Серада, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На пікет Саннікава ў Іванава прыехалі аўтаматчыкі

14

У Іванаве і Драгічыне прайшлі пікеты, падчас якіх раздаваліся агітацыйныя матэрыялы ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Як пішуць «Праваабаронцы за свабодныя выбары», людзі з задавальненнем бралі ўлёткі, уступалі ў дыскусіі. Па словах удзельніцы пікету, даверанай асобы Саннікава Зінаіды Міхнюк, у Іванава яна не прапанавала сталай жанчыне ўлётку, дык тая нават крыху пакрыўдзілася і сказала, што таксама хоча мець ўлётку, таму што яна будзе галасаваць за гэтага кандыдата.

Не абыйшлося і без псіхалагічнага ціску. Да ўдзельнікаў пікету пад'ехала група супрацоўнікаў міліцыі, узброеных аўтаматамі. Вартавыя парадку запрасілі ўчастковага для праверкі дакументаў у пікетоўцаў і агітацыйных матэрыялаў. Высветліўшы, што ўсё законна, міліцыя з’ехала.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках