18 красавiка 2024, Чацвер, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Умовы для агітацыі пагоршыліся

4

У параўнанні з мінулымі выбарамі інфармацыя будзе значна менш дасягальнай, а некаторыя раёны Маладзечна наогул будуць пазбаўленыя перадвыбарчай агітацыі.

Апублікаваныя рашэнні Маладзечанскага райвыканкама аб месцах для перадвыбарчай агітацыі. Адпаведныя дакументы з'явіліся на райвыканкамаўскім сайце. Датаваныя яны 11 лістапада, але чамусьці ў суботняй прэсе апублікаваныя яшчэ не былі, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

«У мяне проста няма словаў... Гэта насмешка!» - так пракаментаваў праваабаронца Аляксандр Капуцкі, азнаёміўшыся з рашэннямі выканкама.

Справа ў тым, што для сустрэчаў з кандыдатамі райвыканкам дазволіў толькі Цэнтральную бібліятэку і Палац культуры чыгуначнікаў. Толькі два памяшканні ў вялікім горадзе Маладзечна, і тыя знаходзяцца не ў лепшым стане і размяшчаюцца не ў самых зручных месцах. Асаблівае здзіўленне выклікае адсутнасць у спісе дазволеных месцаў самага, бадай, прыдатнага для падобных мерапрыемстваў Палаца культуры, у якім на мінулых выбарах ужо праводзіліся сустрэчы з выбаршчыкамі.

Правядзенне мітынгаў і пікетавання ў Маладзечне наогул дазволенае толькі на канцэртнай пляцоўцы парка Перамогі. У зімовы час гэтае месца вельмі нязручнае і нешматлюднае.

Можна пералічыць яшчэ прынамсі два дзясяткі памяшканняў і столькі ж вулічных пляцовак у розных раёнах горада, дзе можна было б праводзіць масавыя мерапрыемствы.

Спіс месцаў для агітацыйных матэрыялаў таксама вельмі абмежаваны. Ён уключае толькі 32 аб'екты. Шматлікія шматлюдныя месцы ў ім адсутнічаюць, напрыклад: гандлёвы цэнтр «Тройка», паліклініка, крама «Кірмаш», інфармацыйныя стэнды каля крамы «Юбілейны».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках