9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Золатавалютныя рэзервы працягваюць раставаць

12

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц скараціліся на 143 мільёна даляраў.

Як паведамілі БелаПАН у Нацыянальным банку, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, за лістапад скараціліся на 142,8 млн. даляраў (2,4%) і на 1 снежня 2010 года склалі 5 млрд. 705,4 млн. даляраў.

Пры гэтым у параўнанні з пачаткам 2010 года аб'ём золатавалютных рэзерваў вырас на 52,9 млн. даляраў (0,9%).

На 1 снежня ў структуры ЗВР рэзервовыя актывы ў замежнай валюце склалі 2 млрд. 803,9 млн. даляраў, скараціўшыся на 260,6 млн. даляраў (8,5%) за лістапад. Пры гэтым з пачатку года іх аб'ём вырас на 284 млн. даляраў, ці 11,3%.

Кошт манетарнага золата павялічыўся за лістапад на 385 млн. даляраў (32,6%) і на 1 снежня дасягнуў 1 млрд. 564,2 млн. супраць 821,1 млн. даляраў на пачатак года.

Іншыя актывы на 1 снежня склалі 774,8 млн. даляраў, што на 229,8 млн. (22,9%) менш, чым было на пачатак лістапада, і на 958,3 млн. даляраў (55,3%) менш у параўнанні з пачаткам года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках