19 красавiка 2024, Пятніца, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы накіраваў Беларусі ноту адносна АЭС

13

Міністэрства замежных справаў Літвы папрасіла даць тлумачэнні адносна заяваў службовых асобаў Беларусі датычна будаўніцтва беларускай АЭС, якое плануецца.

МЗС адзначыў, што Вільня дагэтуль мае пярэчанні, якія датычаць удзеяння гэтага праекта на навакольнае асяроддзе.

Літва прытрымліваецца пазіцыі, што працэс экалагічнай ацэнкі ўздзеяння беларускай АЭС не з'яўляецца поўным і сцвярджае, што ёй да гэтага часу не дадзеныя адказы, чаму для будаўніцтва выбраная пляцоўка, размешчаная ўсяго за 50 кіламетраў ад Вільні.

У сваёй ноце МЗС сцвярджае, што Літва «карэнным чынам не згодная» з заявамі Менска «пра нібыта завершаную Беларуссю працэдуру ацэнкі экалагічнага ўздзеяння будаўніцтва атамнай электрастанцыі і са сцвярджэннямі, быццам Літва не мае пярэчанняў супраць справаздачы аб экалагічным уздзеянні».

«Міністэрства (...) ласкава просіць тлумачэнняў ад Беларусі датычна заяваў службовых асобаў Беларусі аб меркавана завершанай працэдуры ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будаўніцтва атамнай электрастанцыі, якое плануецца, а таксама аб тым, быццам Літва не мае прэтэнзіяў да справаздачы ацэнкі экалагічнага ўздзеяння», - гаворыцца ў падпісанай 6 снежня ноце, копію якой атрымала агенцтва BNS.

У канцы лістапада старшыня камісіі па радыелагічнай абароне Беларусі Якаў Кенігсберг на прэс-канферэнцыі ў Менску заявіў, што Літва не мае прэтэнзіяў да справаздачы аб уздзеянні беларускай АЭС на навакольнае асяроддзе.

«Літоўскія спецыялісты пасля свайго апошняга візіту ў Менск знялі ўсе пярэчанні па ёй. Мы адказалі на ўсе пытанні, якія выклікалі занепакоенасць у літоўцаў, і ўсе пярэчанні былі зьнятыя», - цытавалі словы Я. Кенігсберга СМІ.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках