10 чэрвеня 2026, Серада, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Салігорска, пагражаючы нажом, спрабаваў захапіць аўтобус

6

Аўтобус спрабаваў захапіць 19-гадовы мясцовы жыхар. Злачынцу затрымаў нарад аддзела дэпартамента аховы МУС.

Малады чалавек, раней асуджаны за крадзяжы і махлярства, змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Справа па ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (асабліва злоснае хуліганства) узбуджаная Салігорскім РАУС у дачыненні да 19-гадовага мясцовага жыхара.

Як паведамілі ва УУС Менаблвыканкама, 12 лютага ў 21.37 у міліцыю звярнулася кандуктарка аўтобуснага парка № 1 «Менаблаўтатранса». Паводле яе словаў, на некалькі хвілінаў раней невядомы, знаходзячыся ў маршрутным аўтобусе на прыпынку ў гарадскім пасёлку Старобін, пад пагрозай нажа і фізічнай расправы патрабаваў, каб кіроўца аўтобуса здзейсніў паездку ў невядомым накірунку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках