9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК не бачыць сэнсу ў пікетах па зборы подпісаў на мясцовых «выбарах»

4

Правядзенне пікетаў з мэтай збору подпісаў на мясцовых «выбарах» малаактуальна, лічыць сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік.

У інтэрв'ю БелаПАН ён сказаў, што ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты абласнога і Менскага гарадскога саветаў ініцыятыўнай групе неабходна сабраць не менш за 150 подпісаў, раённага, гарадскога (гарады абласнога падпарадкавання) саветаў — не менш за 75, гарадскога (гарады раённага падпарадкавання), пасялковага і сельскага саветаў — не менш за 20.

«Сабраць, напрыклад, 150 подпісаў ініцыятыўнай групе ў 10 чалавек за амаль месяц цяжкасці не складзе. Іншая справа, што прадстаўнікі палітычных партыяў захочуць іх праводзіць для прапаганды сваіх ідэяў», — сказаў Мікалай Лазавік.

Паводле яго словаў, правядзенне пікетаў стане актуальным на прэзідэнцкіх выбарах, калі ініцыятыўнай групе неабходна будзе сабраць 100 тысячаў подпісаў у падтрымку кандыдата.

Як сказаў Лазавік, мясцовыя ўлады ў некаторых рэгіёнах «праявілі залішнюю асцярогу» пры вызначэнні месцаў, забароненых для пікетавання.

«Пікет трэба праводзіць там, дзе ёсць людзі. Дзесьці пералік забароненых месцаў вялікі. Але ў цэлым выканкамы прымалі ўзважаныя, разумныя рашэнні. Забаранялася правядзенне пікетаў каля адміністрацыйных будынкаў, дзіцячых установаў, каля аб'ектаў стратэгічнага прызначэння», — заявіў ён.

Лазавік адзначыў, што Цэнтравыбаркам «крытыкаваў, дзе занадта шмат забароненых для пікетаў месцаў, і рэкамендаваў, каб забарона не насіла ўсеагульны характар». «Але права адмяняць рашэнні выканкамаў мы не маем», — сказаў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках