10 чэрвеня 2026, Серада, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Пружанамі ўпаў ваенны верталёт

3

Надзвычайнае здарэнне адбылося на аэрадроме ў Засімавічах, калі пасля ўзлёту верталёт урэзаўся ў дрэва.

Як паведамляе «Вячэрні Брэст», на шчасце, пры аварыі людзі не пацярпелі, а машына атрымала сур'ёзныя пашкоджанні.

Надзвычайнае здарэнне адбылося яшчэ 16 лютага. Міністэрства абароны сцвярджае, што ўсе верталёты працуюць у штатным рэжыме. Між тым начальнік арганізацыйна-кантрольнага аддзела беларускай ваеннай пракуратуры Ігар Шарстнёў паведаміў журналістам, што каментаваць не будзе, бо аварыя верталёта адбылася ва Узброеных Сілах - туды і трэба звяртацца па інфармацыю.

Паводле непацверджаных дадзеных, ваенны верталёт МІ-8 узляцеў з мясцовага аэрадрома. На борце знаходзіліся, як мяркуюць, 14 парашутыстаў, якія праходзілі ў Засімавічах ваенна-трэніровачныя зборы. Набраўшы невялікую вышыню, верталётаў страціў кіраванне і, урэзаўшыся ў дрэвы, упаў на зямлю.

Толькі па шчаслівай выпадковасці ніхто з вайскоўцаў не пацярпеў. Ізноў жа, паводле непацверджанай інфармацыі, хутчэй за ўсё, у тым, што здарылася, вінаватая пылавая віхура, узнятая пры ўзлёце. У ёй пілот страціў арыентацыю і не справіўся з кіраваннем. Само паветранае судна пры падзенні атрымала сур'ёзныя пашкоджанні і, мяркуючы па ўсім, аднаўленню не падлягае.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках