10 чэрвеня 2026, Серада, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам ледзь не разбіўся шрубалёт са следчымі з Расеі

14

Каля аэрапорта «Менск-2» 4 лістапада здзейсніў аварыйную пасадку шрубалёт з чальцамі МАК, якія расследуюць крушэнне расейскага самалёта.

Пра гэта паведамілі ў міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі. У МУС адзначылі, што пілот здолеў паспяхова пасадзіць шрубалёт.

«4 лістапада ў Менскі АУС на ВТ ад кіраўніка палётамі РУП «Белаэранавігацыя» паступіла паведамленне пра тое, што ў 16:08 у РУП «Нацыянальны аэрапорт Менск» абвешчана «Аварыйная трывога», у сувязі са змушанай пасадкай шрубалёта КА-26, што належыць прыватнай авіякампаніі ТАА «Холикоптер», у якога пры аблёце месца падзення паветранага судна НS-125 адбылося падзенне ціску масла ў рухавіку», - цытуе «Тэлеграф» паведамленне аддзела ўнутраных спраў на транспарце МУС.

«У 16:09 вышэйпазначаны шрубалёт паспяхова здзейсніў пасадку на полі, якое прылягае да мястэчка Сокал Кастрычніцкага раёна Менска. Пацярпелых няма», - паведамілі ў МУС.

«На борце шрубалёта знаходзіўся адзін чалец экіпажа, дырэктар ТАА «Холикоптер», і тры чальцы камісіі міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта: начальнік аддзела па расследаванні авіяцыйных здарэнняў РФ, інжынер інспекцыі па бяспецы палётаў міністэрства транспарта і камунікацый РБ і старшыня медычна-лётнай экспертызы РБ. У 16:20 кіраўніком палётаў РУП «Белаэранавігацыя» па «Аварыйнай трывозе» паступіла каманда «Адбой», - распавялі ў МУС.

Як раней паведамлялася, у Смалевіцкім раёне 26 кастрычніка разбіўся расейскі самалёт HS-125 расейскай авіякампаніі S-Air, у выніку якога загінулі пяць чалавек. На борце самалёта знаходзіліся два пасажыры, сярод якіх быў дырэктар авіякампаніі S-Air Марат Рамашкіин, і тры чальцыа экіпажу. Па папярэдніх дадзеных, самалёт не змог з першага разу зайсці на пасадку, пайшоў «на другое кола», пасля чаго знік з экранаў радараў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках