10 чэрвеня 2026, Серада, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Талачыне разагнаны пікет супраць «бяздзейнасці ўлад»

14

Пасля таго, як жыхары Талачына (Віцебская вобласць) паспрабавалі перакрыць адну з вуліц горада, іх разагналі супрацоўнікі міліцыі.

Жыхар горада Талачын Мікалай Петрушэнка распавёў «Радыё Свабода», што міліцыянты разагналі пікет жыхароў горада, якія пратэставалі супраць бяздзейнасці мясцовых улад. Бльш за месяц на тэрыторыі паловы гораду не працуюць водаразборныя калонкі. Вуліца Дарожная і прылеглыя вуліцы да тэкстыльнай фабрыкі засталіся без вады.

Жыхары звярталіся са скаргамі ў камунальную гаспадарку, але, паводле Міколы Петрушэнкі, ніякіх адказаў не атрымалі.

4 лютага жанчыны запрасілі да сябе карэспандэнта «Белсата» Івана Шульгу Але яго арыштавалі ў Менску на 10 сутак, незаконна абвінаваціўшы ў здзяйсненні «дробнага хуліганства». Журналіста затрымалі 3 лютага, калі міліцыя спрабавала трапіць у офіс тэлеканала.

Сёння ў Талачын прыехалі міліцыянты з Віцебску. У 7.20 раніцы на знак пратэсту супраць бяздзеяння ўлад некалькі чалавек паспрабавалі перакрыць вуліцу. Міліцыянты адразу разагналі пікет.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках