Змяніліся правілы набору тэлефонных нумароў для абанентаў Velcom
6- 12.03.2010, 15:48
Дадатковыя магчымасці набору тэлефонных нумароў уведзеныя для абанентаў Velcom (уключаючы ПРЫВЕТ).
Цяпер для міжгародняга набору можа быць выкарыстаны таксама прэфікс 0, а для міжнароднага набору - прэфікс 00.
Дадзеныя фарматы дастасавальныя для набору нумароў абанентаў любых сетак сувязі, перадае «Інтэрфакс».
Акрамя гэтага, для званкоў на нумары стацыянарнай сеткі для ўсіх абанентаў, за выключэннем жыхароў горада Менска і Менскай вобласці, адмяняецца скарочаны фармат з выкарыстаннем сімвала «#».
Прыклады набораў нумароў стацыянарнай і мабільных сетак Беларусі:
Міжгародныя фарматы набору:
0 - код горада/код сеткі - нумар абанента;
8 0 - код горада/код сеткі - нумар абанента.
Міжнародныя фарматы набору:
+375 - Код горада/код сеткі - нумар абанента;
00 375 - код горада/код сеткі - нумар абанента;
8 10 375 - код горада/код сеткі - нумар абанента.
Іншыя дзеючыя фарматы набору нумароў застаюцца ранейшымі.