29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Хельсінкі беларусы пратэставалі супраць ядзернай энергетыкі (Фота)

Падчас «Гадзіны Зямлі» ў Хельсінкі прайшла акцыя супраць ядзернай энергетыкі з удзелам беларусаў.

У сталіцы Фінляндыі падчас правядзення «Гадзіны Зямлі» выступілі прадстаўнікі антыядзернай кампаніі з розных краінаў, у тым ліку з Беларусі, з заклікам назаўсёды адмовіцца ад выкарыстання атамнай энергіі. Удзельнікі акцыі разгарнулі транспарант з надпісам «Выключыце ядзерную энергетыку - але не на гадзіну, а назаўжды».

У гэтым годзе парламент Фінляндыі павінен прыняць рашэнне аб збудаванні новых АЭС у краіне. Па фінскім законе аб атамнай энергетыцы, рашэнне аб збудаванні новых рэактараў павінен прымаць парламент краіны, паколькі гэта надзвычай адказнае палітычнае рашэнне.

Заяўкі на збудаванне новых АЭС у гэтай краіне падалі тры кампаніі. У цяперашні час у Фінляндыі дзейнічаюць дзве АЭС (Лавііза і Алкілуота) з чатырма рэактарамі. У стадыі будаўніцтва знаходзіцца яшчэ адзін рэактар - на трэцім энергаблоку АЭС Алкілуота.

Удзельніца акцыі-пратэсту з Беларусі, прадстаўніца Грамадскай экалагічнай экспертызы беларускай АЭС Таццяна Новікава ў каментары БелаПАН адзначыла: «Небяспека ядзернай энергетыкі распаўсюджваецца на тысячы кіламетраў, таму і на Беларусь могуць аказаць патэнцыйнае ўздзеянне як новыя АЭС, так і уранавыя распрацоўкі, тым больш што нашая краіна знаходзіцца не так далёка ад Балтыйскага мора. Таму мы лічым важным выказацца тут, у Хельсінкі, супраць новых АЭС».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках