20 красавiка 2024, Субота, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітжаўнер Франак Вячорка зноў у шпіталі

3

Гвалтам прызваны ў армію моладзевы актывіст быў шпіталізаваны ў сувязі з праблемамі з сэрцам.

Як перадае «Радыё Свабода», на гэты момант Франак Вячорка знаходзіцца ў ваенным шпіталі на абследаванні. 2 сакавіка медыкі палічылі патрэбным накіраваць яго ў шпіталь.

Папярэдняе абследаванне пацвердзіла дыягназ аб сардэчнай недастатковасці, згодна з якім Франака Вячорку павінны былі вызваліць ад службы ў арміі.

26 лютага, моладзевага актывіста прывезлі з Мазыра ў Менск, каб правесці ўльтрагукавое даследаванне, а таксама іншыя дыягнастычныя працэдуры.

Нагадаем, што Франак Вячорка быў прызваны ў армію, нягледзячы на медыцынскае заключэнне аб яго непрыдатнасці да вайсковай службы.

Падчас знаходжання ў арміі на моладзевага актывіста ўвесь час аказваецца ціск, які асабліва ўзмацніўся пасля падачы дакументаў на рэгістрацыю яго ініцыятыўнай групы для ўдзелу ў мясцовых выбарах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках