28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўцы сабралі супраць беларускай АЭС больш за 20 000 подпісаў

4

Пад пэтыцыяй «НЕ - будаўніцтву Беларускай АЭС побач з Вільняй» у Інтэрнэце падпісалі амаль 22 000 чалавек. Гэты дакумент быў уручаны ўраду Літвы.

Па словах ініцыятараў праекта, прэм'ер-міністра Андруса Кубілюса і адказныя ўстановы яшчэ раз заклікаюць зрабіць усё магчымае, каб спыніць запланаванае будаўніцтва АЭС побач з Вільняй, на якой плануюць устанавіць эксперыментальныя рэактары ВВЭР 1200, паведамляе ru.DELFI.lt.

31 сакавіка - апошні дзень, калі грамадства магло выказаць сваё меркаванне па пытанні дакументаў аб ацэнцы ўздзеяння планаванай АЭС на навакольнае асяроддзе і падаць матываваныя прапановы.

Па словах прадстаўнікоў Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя, падчас падрыхтоўкі пазіцыі Літвы будзе ўлічанае і меркаванне грамадзянаў.

Подпісы жыхароў Літвы пад пэтыцыяй збіралі на працягу трох тыдняў.

Нагадаем, што Беларусь плануе пабудаваць АЭС за 55 км ад Вільні на Астравецкай пляцоўцы (Гарадзенская вобласць).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках