17 чэрвеня 2026, Серада, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Кыргызстана: «З тэрыторыі Беларусі вядзецца дыструктыўная дзейнасць»

9

Часовы ўрад Кыргызстана абураны дзеяннямі беларускіх уладаў.

«З тэрыторыі сяброўскай нам Беларусі вядзецца дэструктыўная дзейнасць у дачыненні да нашай краіны», - заявіў БелаПАН кіраўнік апарата часовага ўрада Кыргызстана Эдыль Байсалаў, каментуючы выказванні Курманбека Бакіева.

«Бакіеў з'яўляецца прыватнай асобай, ён быў зрынуты і не прызнаецца прэзідэнтам ні сусветнай супольнасцю, ні народам Кыргызстана. Мы лічым, што беларускае кіраўніцтва не спрыяе нармалізацыі сітуацыі ў Кыргызстане. Яно павінна было б нагадаць прыватнай асобе Бакіеву аб неабходнасці выконваць законы гасціннасці», - заявіў Байсалаў.

Нагадаем, 23 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску Бакіеў назваў тое, што адбылося ў Бішкеку «ўзброеным захопам улады». Ён падкрэсліў, што юрыдычна застаецца прэзідэнтам Кыргызстана, але пры гэтым не збіраецца вяртацца на радзіму ў якасці кіраўніка дзяржавы. Па словах Бакіева, часовы ўрад Кыргызстана паспяшаўся з роспускам парламента і Канстытуцыйнага суду. «У выніку зараз Бакіеў з'яўляецца прэзідэнтам. Іншых легітымных ворганаў у Кыргызстане фактычна няма», - падкрэсліў ён.

Бакіеў выказаў гатоўнасць садзейнічаць легітымізацыі новай улады ў Кыргызстане: «Я гатовы, каб мяне выкарыстоўвалі, каб легітымна кагосьці прызначыць, каб яны ўвайшлі ў прававое поле. Я не трымаючыся за гэта крэсла прэзідэнта, тым больш пасля таго, што здарылася. Я, знаходзячыся ў Беларусі, гатовы ўсяляк аказаць падтрымку народу Кыргызстана».

Зрынуты прэзыдэнт таксама заявіў аб неабходнасці ўвесці ў Бішкек міратворчыя сілы ААН і стварыць міжнародную камісію па расследванні падзеяў у Кыргызстане.

Эдыль Байсалаў, у сваю чаргу, адзначыў, што з ініцыятывай стварэння такой камісіі ўжо даўно выступіла кіраўнік часовага ўрада Кыргызстана Роза Атунбаева.

«Кыргызская Рэспубліка ўжо знаходзіцца ў працэсе перамоваў з вядучымі сусветнымі дзяржавамі, кіраўніцтвам ААН, сталымі і цяперашнімі членамі Савета бяспекі ААН, кіраўніцтвам СНД. Мы хочам атрымаць самы высокі мандат на дзейнасць гэтай міжнароднай камісіі. А Курманбек Бакіеў з'яўляецца не ініцыятарам такога міжнароднага расследавання, а яго галоўным фігурантам», - падкрэсліў кіраўнік апарата часовага ўрада Кыргызстана.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках