14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаміўся - сыходзь

94

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прэзыдэнцкія выбары, якія павінны адбыцца, будуць цяжкімі і ён вельмі стаміўся.

«Расслабляцца нам ні ў якім разе нельга. Наперадзе ў нас асноўная кампанія, гэта будзе вельмі цяжкая кампанія. Вельмі цяжкая. І калі ў гэтай кампаніі давядзецца ўдзельнічаць дзеючаму прэзідэнту, то яна будзе яшчэ цяжэйшай», - адзначыў Лукашэнка, размаўляючы з жыхарамі Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ў ходзе сваёй рабочай паездкі, перадае «Інтэрфакс».

«Таму што вы бачыце, камусьці тут не падабаецца дзеючы прэзідэнт. Камусьці не ў лад на Захадзе і Усходзе. Натуральна, рукі свярбяць. Хочацца сюды ўлезці», - сказаў Лукашэнка. «Я на конт гэтага не вельмі хвалююся, проста вам кажу, што расслабляцца не трэба», - адзначыў беларускі кіраўнік. Ён растлумачыў, што не перажывае, бо «калі шчыра, я ўжо напрацаваўся». «Калі і знойдзеце іншага прэзідэнта, страху не будзе. Бо ўсё роўна рана ці позна яго прыйдзецца знайсці. Таму, калі знойдзеце, то добра», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Па яго словах, «калі не буду прэзідэнтам, то сюды, да вас, прыеду. І вы не адмовіцеся сустрэцца са мной. І як калісьці я дапамагаў вам знайсці кавалак хлеба, то і вы мне дасце хлеба і малака».

Акрамя таго, дадаў Лукашэнка, «расслабляцца вам не трэба яшчэ і таму, каб не адбылося тое, што адбываецца ў іншых рэспубліках, тое, што нядаўна адбылося ў Кыргызстане». «Вось гэтага нам не трэба», - падкрэсліў ён. Па яго словах, «калі хтосьці там пляскае ў далоні і радуецца, то толькі не кіргізскі народ. Таму што рэвалюцыя адкідае дзяржаву і народ у сваім развіцці не на адзін дзесятак гадоў».

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках