10 траўня 2024, Пятніца, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Голас Расеі» ўжо перадае «Хронікі пікіруючага Лукашэнкі»

63
«Голас Расеі» ўжо перадае «Хронікі пікіруючага Лукашэнкі»

Радыёстанцыя «Голас Расеі» назвала рэпартаж пра заявы Лукашэнкі ў адрас Расеі «Хроніка пікіруючага прэзідэнта».

Мяркуючы па апошніх адважных заявах Аляксандра Лукашэнкі ў адрас Расеі, падзеі ў Кыргызстане яго не на жарт растрывожылі, перадае «Голос России».

«Пакуль я прэзыдэнт, я не дапушчу ў краіне ніякіх «каляровых рэвалюцый» , - заявіў Лукашэнка, прыняўшы Курманбека Бакіева пад сваё асабістае заступніцтва.

Кіраўнік Беларусі, відаць, перапоўнены брацкімі пачуццямі і саюзніцкмі намерамі ў дачыненні да Расеі, 25 красавіка 2010 года нагадаў Маскве аб размешчаных на тэрыторыі краіны расейскіх вайсковых базах, за якія Менск, па словах Лукашэнкі, «атрымлівае нуль рублёў, нуль капеек».

Лукашэнка, не пасаромеўся нагадаць Маскве пра расейскую станцыю ранняга папярэджання пра ракетны напад, якая дыслакаваная ў раёне горада Баранавічы, і аб базе, якая забяспечвае сувязь з падводным флотам Расеі ў Атлантыцы ў раёне Вілейкі.

«Калі прэзідэнт Расіі забыўся пра Баранавічы і Вілейку, трэба ўспомніць. Калі ён хоча ведаць, колькі яны плацяць нам за іх, у адрозненне ад Севастопаля - нуль. Нуль рублёў, нуль капеек, нуль даляраў», - заявіў Лукашэнка, згадаўшы і дамову аб адзінай сістэме СПА, на падпісанні якой настойвала Масква.

Нядзіўна, што Лукашэнка як звычайна маўчаў пра бясконцыя крэдытаванні эканомікі Беларусі з боку Расеі, не кажучы ўжо пра бязвыплатныя ін'екцыі, якія дазволілі беларускаму кіраўніку пазбегнуць сацыяльных узрушэнняў у краіне ў перыяд яго прэзідэнцтва і практычна звесці да нуля наступствы ад глабальнага эканамічнага крызісу.

Важна нагадаць, што Расея з'яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі. Большасць, калі не ўсе прадпрыемствы рэспублікі арыентаваныя на расейскі рынак і не сустракаюць адчувальных перашкод, нават не гледзячы на тое, што датаваныя беларускімі ўладамі кампаніі, у тым ліку і пры дапамозе расейскіх крэдытаў, экспартуюць сваю прадукцыю фактычна па дэмпінгавых коштах, што адбіваецца на прыбытках мясцовых вытворцаў.

Варта нагадаць, што прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядведзеў заявіў на прэс-канферэнцыі са сваім украінскім калегам Віктарам Януковічам ў Харкаве, адказваючы на пытанне, ці можа разлічваць на аналагічную ўкраінскай зніжку на газ Беларусь, што расейскі бок гатовы прадастаўляць прэферэнцыі, у тым ліку ў газавай сферы , тым краінам, якія з'яўляюцца партнёрамі Расеі на практыцы, а не толькі дэкляруюць гэта.

Лукашэнка не адразу адрэагаваў на рэзкія выказванні свайго расейскага калегі, і першымі пазіцыю афіцыйнага Менска па дзяржаўных тэлеканалах агучылі палітолагі і «дэпутаты».

«Мне здаецца, што расейскаму кіраўніцтву трэба зменшыць ледзь-ледзь свае імперскія амбіцыі», - заявіў «дэпутат» беларускага «парламента» Ігар Карпенка, растлумачыўшы, што заявы расейскага прэзідэнта беспадстаўныя, бо «мы ні ў каго нічога не просім».

І сапраўды, навошта прасіць, калі можна патрабаваць? Тым больш што за гады існавання «саюзнай дзяржавы», дзякуючы метадам дасягнення эканамічных прэферэнцый з боку Расеі, адпрацаваныя дзейсныя схемы шантажу і спекуляцый, будзь то транзіт вуглевадародаў у краіны Еўразвяза, які да гэтага часу так і не паслабіў пятлю ізаляцыі Беларусі, ці братэрскія адносіны двух народаў, якія і падзяліць можна толькі штучнымі межамі.

Палітычны шантаж былых савецкіх рэспублік у дачыненні да Расеі не новы, і рана ці позна падобныя метады немінуча натыкнуцца на нежаданне патыкаць такім маніпуляцыям, роўна як і выслухоўваць ўсё больш дасканалыя ўльтыматумы ў свой адрас, адзначае «Голас Расеі».

«Што тычыцца дэкларавання таго, што трэба ісці насустрач адзін аднаму, то Дзмітрый Мядзведзеў напэўна меў на ўвазе Беларусь. Таму што толькі Беларусь заўсёды ішла насустрач расейскім чаканням», - заявіў Лукашэнка.

Тэма прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі - наглядны прыклад палітычнай дэмагогіі, якая стала, па сутнасці, асноўным складнікам ваяўнічай рыторыкі беларускага кіраўніка, адзначае «Голас Амерыкі».

Калі звярнуць увагу на ключавыя падзеі апошняга дзесяцігоддзя, то няцяжка заўважыць, што рух «насустрач расейскім спадзяванням» не прасціраўся далей дэкларатыўных заяваў падмацаваных шматмільённымі крэдытамі і змякчэннем гандлёвага рэжыму ў дачыненьні да Менску.

Няцяжка ўявіць рэакцыю Лукашэнкі, калі будзе ўрачыста перарэзацца чырвоная стужачка газаправода «Паўночны паток». Стварэнне ж міжнароднай глабальнай сістэмы супрацьракетнай бяспекі, пра якую кажуць Абама і Мядзведзеў, цалкам верагодна прымусіць Лукашэнку ў якасці контрмеры такому збліжэнню Масквы і Вашынгтона прапанаваць Усаму бэн Ладэну разам з лідэрамі руху «Талібан» пагасціць у Беларусі, папаляваць у Белавежскай пушчы і прайсці поўнае медыцынскае абследаванне.

Кіраўнік Беларусі палічыў беспэрспэктыўнай далейшую дзейнасць АДКБ, у якую ўваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расея, Таджыкістан і Узбекістан, у тым выпадку, калі канфігурацыя арганізацыі будзе заставацца ў цяперашнім стане.

«Што гэта за арганізацыя, калі ў адной з нашых краін - членаў АДКБ льецца кроў, адбываецца дзяржаўны пераварот? Цішыня, нуль. Чаму? Калі АДКБ не можа своечасова адрэагаваць і паўплываць на падзеі ў Кыргызстане, значыць, такая гэта арганізацыя», - у працяг тэмы ваеннага супрацоўніцтва заявіў Лукашэнка, аналізуючы падзеі ў Кыргызстане.

Пры гэтым беларускі кіраўнік падкрэсліў, што АДКБ - арганізацыя «вельмі патрэбная і карысная, калі б яна развівалася ў тым кірунку, як гэта мы прадбачылі».

«Калі казаць шчыра, то пункты гледжання абсалютна розныя, кірункі - абсалютна розныя. Калі не браць Расею і Беларусь, дзе нашы пункту гледжання цалкам супадаюць, у той час як у іншых дзяржаў - членаў АДКБ абсалютна свае пазіцыі, погляды і пункту гледжання. Гэта не нейкі выпад, што я нібыта выпадаю супраць АДКБ », - даступна патлумачыў Лукашэнка, традыцыйна па ходу выступу, у залежнасці ад ступені напалу плыні ўласнай думкі, мяняючы чырвоны сцяг на белы.

Важна звярнуць увагу, што мэтамі і задачамі АДКБ з'яўляецца абарона сацыякультурнай, эканамічнай і тэрытарыяльнай прасторы сумеснымі ваеннымі метадамі армій і дапаможных падраздзяленняў міністэрстваў і ведамстваў краін-удзельніц ад любых знешніх ваенна-палітычных агрэсараў, міжнародных тэрарыстаў, а таксама ад буйных прыродных катастроф.

Магчыма, беларускі кіраўнік шчыра мяркуе, што зняццё яго кіргізскага госця з пасады прэзідэнта пасля масавых беспарадкаў у Бішкеку можна аднесці да прыроднай катастрофы ці апазіцыю разам з купай знішчэлага і абурага палітыкай Бакіева насельніцтва краіны аднесці да міжнародных тэрарыстаў.

Тады, сапраўды, гэта запатрабавала б ўмяшання нядаўна створаных у рамках АДКБ падраздзяленняў калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, пагадненне аб стварэнні якіх, дарэчы аб саюзніцкіх абавязках, Беларусь так дагэтуль і не падпісала.

Ужо праз два дні пасля звяржэння Бакіева ў Бішкеку пачала працу дэлегацыя АДКБ на чале з намеснікам генеральнага сакратара Валерыем Семярыкавым, але цалкам магчыма, што беларускаму кіраўніку своечасова аб гэтым не даклалі.

«Кыргызстан з'яўляецца краінай - удзельніцай АДКБ, таму шляхі ўрэгулявання сітуацыі ў краіне мы будзем абмяркоўваць у рамках гэтай арганізацыі», - заявіў начальнік Генштаба Узброеных сілаў Расеі Мікалай Макараў.

З тэзісамі пра «імперскія амбіцыі» беларускія палітыкі, у імкненні падхапіць рефрен Лукашэнкі, відавочна зблыталі сваё амплуа, з элементамі палітычнага крэатыву некаторых заходніх палітыкаў.

Магчыма, уся сітуацыя выглядае значна прасцей і не варта было на Лукашэнку злаваць. Здаецца, у словах Курманбека Бакіева, вымаўленых у Менску, раскрыты і нейкі завуаляваны заклік аб дапамозе самога беларускага кіраўніка:

«Шчыра кажучы, пасля ўсяго таго, што адбылося, я вельмі стаміўся. І калі б нават цягнулі мяне ў прэзідэнты, я б сказаў: «Усё, хлопцы, давайце свежых людзей, новых людзей!»

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках