26 красавiка 2024, Пятніца, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас забегу на 100 метраў у Менскай вобласці памёр салдат-тэрміновік

16

Радавы быў прызваны на службу ва ўзброеныя сілы Беларусі ў студзені 2010 года і памёр падчас спартова-масавых мерапрыемстваў.

Як паведамляе «Радыё Рацыя», спартова-масавыя мерапрыемствы праводзіліся ў вайсковай частцы 25 красавіка.

Вайсковец чатыры месяцы таму быў прызваны Старадарожскім раённым ваенным камісарыятам і праходзіў службу ў 307-й асобнай чыгуначнай брыгадзе, якая базуецца ў Слуцку (Менская вобласць).

Падчас забегу на кароткія дыстанцыі - стометроўкі - радавы адчуў сябе дрэнна і страціў прытомнасць. Ваенныя медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць салдата.

На сённяшні дзень па факце гібелі радавога прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Слуцкая міжраённая ваенная пракуратура праводзіць праверку, падчас якой асаблівая ўвага надаецца аналізу працы медыцынскай камісіі Старадарожскага РВК, якую праходзіў навабранец перад адпраўкай у армію.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках