11 траўня 2024, Субота, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» пакараюць за прафашысцкі банэр

17

Кіраўнік дысцыплінарнага камітэта Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Вітушка даў ацэнку эпізоду, які адбыўся падчас матчу паміж менскім «Дынама» і «Віцебскам».

«Дысцыплінарны камітэт, безумоўна, адрэагуе на гэтае здарэнне. Гэта абуральны выпадак не толькі для футбольнай грамадскасці, але і для ўсяго беларускага грамадства. Няма ніводнай сям'і, якая б не пацярпела ад фашысцкай акупацыі. Будуць прынятыя самыя сур'ёзныя меры да арганізатараў і ўдзельнікаў гэтага мерапрыемства. Гэтым зараз зоймуцца і праваахоўныя органы. Яны выявяць выканаўцаў гэтай акцыі. Дысцыплінарны камітэт збярэцца ў панядзелак і прыме меры ў дачыненні да да каманды. Клуб нясе адказнасць за сваіх заўзятараў. Учынак фанатаў кладзецца плямай на «Дынама». Такога ў Беларусі не павінна быць. На маёй памяці гэта адбываецца ўпершыню і не павінна паўтарыцца, — сказаў Уладзімір Вітушка ў інтэрв'ю БелТА. — Будуць пакараныя і клуб, і заўзятары. Пры наяўнасці складу крымінальнага і адміністрацыйнага правапарушэння будуць прынятыя адпаведныя меры ў дачыненні да арганізатараў. Дысцыплінарны камітэт АБФФ таксама можа ўжыць свае меры, забараніўшы вінаватым ў тым, што здарылася, хадзіць на стадыён да канца сезону. Да клуба могуць быць ужытыя сур'ёзныя фінансавыя санкцыі. Бо выпадак абуральны, іх памер можа дасягнуць да 10 000 базавых велічыняў. Мы ўлічым усе абставіны і будзем зыходзіць з прынцыпаў разумнасці і справядлівасці».

Нагадаем, што падчас матчу фаны сталічнага клуба вывесілі ў сваім сектары банэр, прысвечаны Рудольфу Гесу — намесніку Гітлера па нацысцкай партыі, прысуджанаму на Нюрнбергскім працэсе да пажыццёвага зняволення.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках