Грошы ад суботніка пойдуць на аграгарадкі
24- 9.04.2010, 12:59
Беларускі ўрад прызначыў на 24 красавіка рэспубліканскі суботнік.
Афіцыйна дзень бясплатнай працы прывязаны не да чарговай гадавіны з дня нараджэння Леніна, як было ў камуністычныя часы, а да 65-годдзя Перамогі.
«Рэкамендавана правесці суботнік на добраахвотнай аснове, - піша афіцыйнае агенцтва БелТА. - Людзі будуць працаваць на сваіх месцах і ўпарадкаваць населеныя пункты і мемарыяльныя комплексы».
Асаблівую ўвага аддадуць аздараўленчым лагерам і аграгарадкам. Заробленыя на суботніку грошы пойдуць на развіццё інфраструктуры аграгарадкоў.
Працоўную групу ў справе правядзення суботніку ўзначаліў віцэ-прэм'ер Іван Бамбіза.