10 чэрвеня 2026, Серада, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізноў правал: Беларускія хакеісты пакідаюць чэмпіянат свету

58

Зборная Беларусі страціла ўсе шанцы на выхад у чвэрцьфінал 74-га чэмпіянату свету ў Германіі.

16 траўня ў другім матчы другога раўнда каманда Эдуарда Занкаўца выйграла ў зборнай гаспадароў у авертайме — 2:1 (1:0, 0:0, 0:1, 1:0), аднак для працягу барацьбы за выхад у плэй-оф патрабавалася перамагаць у асноўны час, паведамляе БелаПАН.

Шайбы закінулі: 1:0 — Андрэй Міхалёў (6.43, асістэнты — Яраслаў Чупрыс, Яўген Кавыршын), 1:1 — Марсэль Мюлер (59.06, асістэнты — Свен Фельскі, Фелікс Шуц), 2:1 — Аляксей Калюжны (64.45, асістэнты — Міхаіл Грабоўскі, Аляксандр Макрыцкі).

Штрафны час: 2 — 8 (Андрэй Стась, 21.32 — Карбініян Хольцэр, 4.11, 36.24, Мікалай Гоц, 16.51, Джон Трып, 19.33).

У другім матчы групы Е Расея разграміла Данію — 6:1 (2:0, 1:1, 3:0).

Становішча камандаў: Расея — 12 балаў (4 гульні; розніца шайбаў 15-5), Фінляндыя — 6 (3; 4-4), Данія — 6 (4; 12-10), Германія — 4 (4; 6-7), Славакія — 3 (3; 5-11), Беларусь — 2 (4; 5-10).

У групе F Латвія перамагла Нарвегію — 5:0 (0:0, 0:0, 5:0), а Швецыя — Канаду — 3:1 (1:0, 2:0, 0:1). Становішча камандаў: Швецыя — 9 (4; 13-7), Швейцарыя — 9 (3; 10-4), Канада — 6 (4; 20-9), Латвія — 3 (4; 9-13), Чэхія — 3 (3; 6-7), Нарвегія — 3 (4; 6-24).

17 траўня Беларусь правядзе заключны матч ЧС супраць Даніі (пачатак у 21.15).

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках