16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: «Кожную ноч Лукашэнку сняцца кашмары»

21
Зміцер Бандарэнка: «Кожную ноч Лукашэнку сняцца кашмары»

Беларускі дыктатар ведае, да якой катастрофы ён давёў краіну.

Каментуючы сайту charter97.org масавыя ператрусы ў офісах і кватэрах актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», якія прайшлі 18 траўня па ўсёй краіне, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка заявіў:

«Лукашэнка ведае, да якой катастрофы ён давёў краіну. Доўгі час ён трымаўся за кошт расейскіх датацыяў. Апошнія два гады – за кошт велізарных заходніх крэдытаў. Але сёння нават самыя эканамічна развітыя краіны вымушаныя эканоміць, скарачаюцца дзяржаўныя выдаткі, і крэдытаў для беларускага дыктатара ўжо не застаецца. Акрамя таго, кіргізскія падзеі вывелі з раўнавагі Аляксандра Рыгоравіча. Кожную ноч яму сняцца сябра Мілошавіч, які памірае ў Гаагскай турме, павешаны Садам, арыштаваныя сваякі і рахункі сябра Курманбека. Ён ведае, што падобны лёс можа спасцігнуць і яго. Псіхіка тырана папросту не вытрымала. Менавіта ў гэтым прычына апошніх вар'яцкіх дзеянняў беларускіх сілавікоў».

Нагадаем, што 18 траўня ў краіне прайшлі ператрусы ў дзесяткаў актывістаў «Гавары праўду!». Затрыманы лідэр кампаніі, паэт Уладзімір Някляеў, рэдактар газеты «Таварыш» Сяргей Вазьняк, актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Дзмітрыеў. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле 250 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (распаўсюд ілжывай інфармацыі аб таварах і паслугах).

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках