5 траўня 2024, Нядзеля, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Элтану Джону ў Менску патрэбныя пальмы

19

Элтан Джон ўпершыню прыляціць з канцэртам у Менск. Журналісты высветлілі, якія расліны ўваходзяць у райдэр знакамітага брытанскага спевака.

Як стала вядома «Салідарнасці», адным з умоў «бытавога» райдэра Элтана Джона сталі пальмы. Зараз арганізатары шукаюць 9 пальмаў, якія ўпрыгожаць жыццё спевака ў беларускай сталіцы.

Кампанія, якая займаецца арганізацыяй візіту знакамітага брытанца, не рассакрэчвае падрабязнасці «бытавога» райдэра. Аднак тое, што пальмы туды ўключаныя, там пацвердзілі. Іншыя падрабязнасці неабходных для Элтана Джона рэчаў не абвяшчаюцца.

- Гэта закрытая інфармацыя. Падрабязнасці райдэра не раскрываюцца, - сказаў карэспандэнту «Салідарнасці» адзін з арганізатараў візіту музыканта ў Беларусь.

Нагадаем, канцэрт сэра Джона пройдзе ў «Мінск-Арэне» 26 чэрвеня.

Спявак выканае ўсе свае самыя вядомыя хіты за 40-гадовую кар'еру. Мінімальны кошт білета на канцэрт брытанскай знакамітасці будзе складаць 140 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках